У Мінску будаўнік упаў з вышыні 9 метраў
Трагічнае здарэнне адбылося 20 лютага ў Фрунзенскім раёне сталіцы. 58-гадовы мінчук працаваў на мантажных працах на даху склада.
Як паведамляе БЕЛТА, "па неасцярожнасці" будаўнік упаў з вышыні 9 метраў і памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Следчы камітэт праводзіць праверку.
Фота — bymedia.net