У Мінску датэрміновае галасаванне “стымулююць” алкаголем

Выбаршчыкам, якія прагаласавалі, выдаюць адмысловы квіток. Яго можна атаварыць на месцы і атрымаць за гэта бутэльку піва, джын-тоніка ці мінеральнай вады. Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД, спасылаючыся на свайго назіральніка Яўгена Батуру.


Паводле яго словаў, у чарзе па алкаголь штораз узнікалі сваркі сярод тых, хто хацеў атрымаць за дарма бутэльку. Цікава, што ўчасткі знаходзяцца ў сярэдняй школе № 108 па вуліцы Мендзялеева 15.
 
На 141-м участку 94-й акругі 20 верасня дырэктар школы правёў бацькоўскі сход, пасля якога зранку на галасаванне прыйшло шмат бацькоў.