У Мінску невядомы страляе па аўтобусах

Як паведамляе "Ежедневник", на шчасце, ніхто з пасажыраў пакуль не пацярпеў.

Апошнім разам пад прыцэл невядомага зламысніка трапіў "Неаплан", які ехаў у Ізраіль з беларускімі рэлігійнымі паломнікамі. У Следчым камітэце кажуць, што абстрэлам было пашкоджана ніжняе лабавае шкло аўтобуса. Стралка ніхто з магчымых сведкаў, у тым ліку кіроўца, не заўважыў.

Нагадаем, што першы раз аўтобус на Партызанскім праспекце абстралялі сёлета 27 ліпеня. Тады невядомы абстраляў аўтобус "Сетра" з беларускімі турыстамі, якія вярталіся з Крыму. На думку следчых, стралок мог выкарыстоўваць пнеўматычную вінтоўку.