У Мінску пачнецца маштабны ямачны рамонт дарог

Як паведаміў выконваючы абавязкі гендырэктара ГПА "Гаррэмаўтадар" Міхаіл Глушакоў, рамонт павінен закончыцца да 1 траўня.

Глушакоў: "З надыходам станоўчых тэмператур  кругласутачна звыш 5 градусаў пачнуцца маштабныя працы па ямачнаму рамонту гарачым асфальтабетонам. Плануецца што да 15 красавіка будзе завершана частка, і да 1 траўня плануецца завяршыць асноўную частку вуліц, для таго, каб можна было зрабіць разметку."