У Мінску пачынаецца гей-прайд

Сярод найбуйнейшых мерапрыемстваў сёлетняга гей-прайду — шостая беларуская ЛГБТ-канферэнцыя. Міжнародная міждысцыплінарная навукова-практычная канферэнцыя з удзелам экспертаў з Беларусі і замежжа пройдзе 6 кастрычніка.

Таксама вядома, што прадстаўнікі ЛГБТ-руху 11 кастрычніка хочуць зладзіць у Мінску шэсце супраць гамафобіі — гей-парад. Заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне гэтай акцыі яны падалі 26 верасня. У заяўцы пазначаная колькасць удзельнікаў да 50 чалавек. Час і месца акцыі не разгалошваюць, каб не перашкодзілі гамафобы.

Калі шэсце не дазволяць, у актывістаў гей-руху ёсць альтэрнатыўныя ідэі. Нагадаем, што летась гей-парад таксама не дазволілі, у выніку каля дзясятка геяў і лесбіянак прайшліся з вясёлкавымі сцягамі па сталічным мікрараёне Шабаны. Шэсце тады доўжылася каля 5 хвілінаў і прайшло без эксцэсаў.