У Мінску падаражэў праезд на маршрутных таксі

Падчас узгаднення новых цэн у Мінгарвыканкаме прыватнікі звярталі ўвагу на тое, што падвышэнне цаны — вымушанае, інакш яны не пакрыюць сваіх стратаў, піша "Наша Ніва".

"Адразу шмат прычын падвышэння — гэта і падаражэнне паліва, і рэакцыя на падаражэнне квіткоў у грамадскім транспарце, і проста неабходнасць часу — апошні раз цэны мы падымалі больш за год таму", — тлумачаць у ПУП "Аўтадарніка".