У Мінску паменела замежных турыстаў

Цягам мінулага года сталіцу наведалі жыхары 93 краін, большая частка з іх — грамадзяне краін СНД. Выязны турызм таксама развіваўся ў Мінску горш: за межы Беларусі турыстычнымі арганізацыямі было накіравана 205 тысяч 600 чалавек, а гэта на 18,1% меней, чым у 2010 годзе. Сярэдняя працягласць знаходжання турыстаў за мяжой склала 10 дзён, перадае БелаПАН.

Найбольш традыцыйнымі маршрутамі для беларусаў застаюцца Турцыя, Украіна, Балгарыя, Егіпет і Расія.