У Мінску плануюць забараніць продаж пладова-ягадных вінаў
З такой ініцыятывай выступілі сталічныя выратавальнікі і медыкі.
Раней такі эксперымент ладзіўся ў некалькіх раёнах вобласці — Слуцкім, Бярэзінскім, Крупскім, Лагойскім, Любанскім, Салігорскім і Старадарожскім, нагадвае БЕЛТА. Па словах выратавальнікаў, ад пачатку года ў сталіцы адбылося больш за 500 пажараў, у якіх загінулі 37 чалавек. Пры гэтым больш за 70% пажараў у побыце адбылосся па віне нецвярозых жыхароў.
Выратавальнікі кажуць, што ў раёнах, дзе забаранілі продаж пладова-ягаднага віна, не было пажараў са смерцю людзей, пакуль дзейнічала забарона.