У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з гродзенцамі
Зладзілі яе праваабаронцы Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.
Гэтак мінчукі падтрымалі гродзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля, паведамляе сайт "Вясна". Сёння ў 9.30 Гродзенскі абласны суд будзе разглядаць іх касацыйную скаргу на пастанову суда Ленінскага раёну Гродна.
Нагадаем, што гродзенцаў аштрафавалі на паўтара мільёна рублёў кожнага. Іх звінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага пікету 10 снежня 2012 года. Нагодай для суда стала фатаграфія ў інтэрнэце, на якой яны дэманструюць салідарнасць з палітвязнем Алесем Бяляцкім.
Каб падтрымаць гродзенцаў, іх учынак паўтарылі праваабаронцы з Гомеля, Наваполацку, Салігорску, а таксама ўкраінскія калегі — яны фатаграфаваліся з партрэтам Алеся Бяляцкага. А ўчора мінчукі сфатаграфаваліся ўжо з партрэтамі сваіх гродзенскіх паплечнікаў.
Фота — spring96.org