У Мінску праз непагадзь спыняўся грамадскі транспарт

Для параўнання — месячная норма складае 60 мм. Згодна са звесткамі рэсурсу meteoinfo.by, найбольш інтэнсіўныя ападкі выпалі ўначы — 17 мм, пры гэтым другі раз за апошнія тры дні была навальніца.

Увечары 6 кастрычніка ў Мінску была моцная залева, падтапіла 11 участкаў дарог. Спыніліся 17 тралейбусных і аўтобусных маршрутаў (максімальны час спынення 2 гадзіны 30 хвілінаў). Пацярпелых няма.

Моцныя дажджы прайшлі таксама ў Валожыне, Вілейцы, Лідзе і Горках.