У Мінску трэніруюцца галандскія канькабежцы
На канькабежным стадыёне "Мінск-Арэны" трэніруецца зборная каманда Галандыі. У іх праходзіць перадсезонны збор.
Каманда з 8 спартоўцаў ладзіць двухразовыя трэніроўкі: раніцай на лёдзе, у другой палове дня — на роварах або ў трэнажорнай зале. Зборы галандцаў працягнуцца да 31 жніўня, паведамляюць "Мінск-Навіны". У складзе зборнай у Мінск прыбылі і лідары каманды Свэн Крамер і Ірэн Вюст — алімпійскія чэмпіёны Ванкувера, шматразовыя чэмпіёны свету і Еўропы.