У Мінску ўручаць прэмію "Залаты апостраф"

17 сакавіка ў Мінску адбудзецца ўручэнне прэміі "Залаты апостраф", якую арганізуе часопіс "Дзеяслоў". Прэмія будзе ўручана па трох намінацыях.


Вось што распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё супрацоўнік рэдакцыі часопісу "Дзеяслоў" Анатоль Івашчанка:


"Спачатку мы правялі інтэрнэт-апытанне. Туды мы вылучылі ўсіх аўтараў, якія друкаваліся ў "Дзеяслове" ў 2010 годзе ў намінацыях "Проза", "Паэзія","Дэбют".


Івашчанка зазначыў, што акрамя літаратурных твораў на вечарыне можна будзе пачуць выступ музычнага гурта “Босае сонца”.