У Мінску ВІЧ-інфікаваныя нядбайна ставяцца да свайго здароўя

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 25 студзеня загадчыца эпідэміялагічным аддзелам Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Фісенка. З яе словаў, паводле вынікаў сацыялагічных апытанняў, 95% насельніцтва Мінска добра інфармаваныя аб рызыках ВІЧ-інфікавання. Таму асноўная праблема якраз у нядбайным стаўленні да ўласнага здароўя.

Паводле статыстыкі Гарадской інфекцыйнай клінічнай лякарні сталіцы, летась 16% пацыентаў з вірусам імунадэфіцыту не прыйшлі на прыём да лекара, хоць іх выклікалі. Нярэдка заражаныя звяртаюцца да медыкаў ужо з дастаткова складанай і запушчанай сітуацыяй, калі нешта выправіць надзвычай цяжка. Тым часам сёння ва ўсім свеце і ў Беларусі прапануюцца даступныя схемы суправаджэння пацыентаў, якія дазваляюць захаваць адэкватную якасць і працягласць жыцця, перадае БелаПАН.

На 1 студзеня 2012 года колькасць ВІЧ-інфікаваных у Мінску склала 1 тысячу 852 чалавекі.