У Мінску затрымалі бабруйскіх актывістаў

Сябраў АГП Насту Бузінаеву, Аляксандра Жукава і Наталлю Толкач затрымалі на выхадзе з крамы, дзе яны куплялі кветкі. Каля гадзіны пратрымалі ў аўтобусе, а потым павезлі ў РАЎС Савецкага раёна, паведамляе "Праваабарончая хроніка".