У Мінску затрымалі групу выкрадальнікаў ровараў
Пяцёра мінчукоў скралі прынамсі 15 ровараў. Агульная сума шкоды склала каля 30 мільёнаў рублёў.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міліцыю, у групу ўваходзілі маладыя людзі ад 16 да 19 гадоў. З траўня па жнівень яны абкрадалі пад'езды жылых дамоў на вуліцах Валгаградскай, Кнорына, Талбухіна, Лагойскім тракце і праспекце Незалежнасці.
Скрадзенае злачынцы прадавалі па нізкіх коштах. Ровар коштам ад $300 да $500 збывалі па 300-400 тысяч рублёў.
Міліцыянты пасадзілі 19-гадовага арганізатара ў СІЗА, астатніх адпусцілі пад абавязанне пра яўку.