У Мінску затрымалі сантэхніка, які на працы варыў опій
У міліцыю патэлефанавалі мінакі, якія паведамілі, што каля падвала аднаго з сталічных ЖЭУ адчуваецца рэзкі пах ацэтону.
Як паведамляе агенства "Мінск-навіны", міліцыянты прыйшлі ў той момант, калі сантэхнік варыў наркотыкі на электрычнай пліце. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.