У Мінску жорстка забілі двух бяздомных

Трое хлопцаў (двум па 14, а яшчэ аднаму 20 год) выпівалі там у жаночай кампаніі. Затым яны пайшлі праваджаць адну з дзяўчат і там сутыкнуліся з двума бамжамі. Гэта былі мужчына і жанчына. Апошняя папрасіла ў хлопцаў запаліць і на глебе гэтага пачалася сварка.

Моладзь здзекавалася з бамжоў. Спачатку хлопцы да страты прытомнасці збілі мужчыну, а затым згвалтавалі бяздомную жанчыну. Пасля абодвух забілі нажамі. Хлопцы пакінулі месца здарэння, але праз некаторы час старэйшы з кампаніі не вытрываў. Ён патэлефанаваў у міліцыю і прызнаўся ў забойстве. Усіх падазраваных затрымалі, паведамляе БелаПАН.