У Мінску зноў шукалі "бомбу" на чыгуначным вакзале

Ён крыкнуў, што там бомба, і ўцёк. Група размінавання выбуховага прыстасавання там не знайшла. Жартаўнік быў затрыманы ў будынку вакзала. Ім аказаўся 36-гадовы жыхар Бабруйска, які сёлета восем разоў (!) прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў зняволення, інфармуе БЕЛТА.

Папярэдні выпадак "мінавання" сталічнага чыгуначнага вакзала адбыўся 11 кастрычніка. Тады жартаўнік паведаміў, што "бомба" знаходзіцца ў камеры захоўвання. Яе не знайшлі, а тэлефоннага тэрарыста затрымалі. Ім аказаўся п'яны мінчук, які раней трапляў за краты за крадзяжы і рабункі.