Чыгуначны вакзал у Мінску чарговым разам “замінавалі”

На лінію 102 пазваніў невядомы мужчына і сказаў, што ў камеры захоўвання ў будынку вакзала ляжыць торба з выбухоўкай. Ніякай бомбы не знайшлі, а вось тэлефоннага тэрарыста затрымалі аператыўна — у тунелі вакзала, літаральна праз 10 хвілінаў пасля таго, як паступіў званок.

Гэта быў раней судзімы за крадзяжы і рабункі мінчанін. У момант затрымання мужчына быў п’яны. 1 жніўня на яго ўжо завялі справу за заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку. Цяпер рэцыдывіста змясцілі ў  ізалятар, паведамляе БелаПАН.