У міжнародных цягніках стане ездзіць значна даражэй

Як паведамляе БелаПАН, кошт праезду ў цягніках, якія ідуць у краіны СНД і Балтыі, павялічыцца адэкватна павышэнню курсу швейцарскага франка, у заходнім напрамку — адэкватна змене курсу еўра. А вось праезд на цягніках унутры Беларусі не зменіцца.


Нагадаем, што паводле курсу Нацбанку з 24 траўня рубёль патаннеў адразу амаль на 60%.