У музеі Янкі Купалы пройдуць “Літаратурныя Каляды”
Такую імпрэзу 29 снежня ладзіць суполка “Літаратурнае прадмесце”.
Сябры гэтай творчай суполкі ладзяць свой традыцыйны паэтычна-музычна-хабiтанскi "блышыны рынак". Хобiты дарылi адзiн аднаму тое, што не патрэбнае самiм, што пад руку трапiцца... Гэтыя падарункi называлiся "мусамi". Беларускія літаратары зладзяць аўкцыён мусаў.
Што выставяць на таргі паэты, нiколi нiкому невядома. Але вiдовiшча абяцае быць фантастычным, бо прададзенымi з малатка могуць быть i творчы псеўданiм, i ўласнаспечаны торт, i зборнiк вершаў, i пiсталет-запальнiчка, i сеанс масажу.
На iмпрэзе пачнецца галасаванка i высоўванне кандыдатаў на першую беларускую антыгламурную лiтаратурную прэмiю "Блакiтны сьвiн".
Уваход вольны, пачатак а 18.30.