У Нацбанку Сербіі адкрылі сейф з рэчамі маршала Ціта
Лідар сацыялістычнай Югаславіі Ёсіп Броз Ціта сканаў у 1980 годзе.
Сейф з яго рэчамі адкрыла ў сераду спецыяльная дзяржаўная камісія, паведамляе РІА "Новости". Рэчы Ціта больш за 30 гадоў захоўваліся ў Нацыянальным банку, але іх ніхто не чапаў. Цяпер доступ да маёмасці атрымалі толькі чальцы камісіі, якая дзейнічае ад імя прэзідэнта Сербіі.
Плануецца, што на вывучэнне рэчаў у камісіі сыдзе 10 дзён, затым інфармацыю пра іх зможа атрымаць шырэйшы круг асобаў. Сербскія ўлады не дапусцілі да рэчаў журналістаў, адвакатаў спадчыннікаў Ціта ці каго-небудзь яшчэ, каб пазбегнуць лішняй шуміхі.
Фота — rpongsaj