У Нацыянальным гістарычным музеі сёння прэзентуюць архіў Ігнатоўскага

Мерапрыемства пачнецца а 17-ай гадзіне. На ім усім прысутным прадэманструюць частку адшуканага архіву першага прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі.

Усевалад Ігнатоўскі узначальваў Акадэмію навук з 1929 году да канца 30-га. Перад гэтым ён чатыры гады быў старшынёй Інбелкульта, апублікаваў каля 30 прац па гісторыі Беларусі.