У навагоднюю ноч у ЗША масава загінулі птушкі
Выпадак адбыўся ў штаце Арканзас.
Каля 200 мёртвых чорных драздоў знайшлі ў наваколлях горада Біб ў цэнтральнай частцы штата. Прычынай гібелі птушак сталі навагоднія феерверкі.
Падобны інцыдэнт адбыўся і ў
мінулым годзе, калі на
Новы год у наваколлях Біба
загінулі каля 5 тысяч
драздоў. Пасля гэтага ў горадзе была уведзена забарона на феерверкі. Аднак нехта з жыхароў парушыў забарону, што і прывяло да гібелі
птушак. Выявіць парушальніка пакуль не ўдалося, паведамляюць інфармагенцтвы.
Навагоднія феерверкі палохаюць
птушак і прымушаюць іх пакінуць месца начлегу.Чорныя дразды, няздольныя
арыентавацца ў цемры, ўразаюцца ў дрэвы або будынкі і гінуць.