У Наваполацку маці пяці дзяцей будуць бясплатна ездзіць у транспарце

Як пастанавілі ўлады Наваполацка, бясплатна маці змогуць даехаць і да суседняга Полацку, а вот там ужо давядзецца плаціць. Гарадскі Савет дэпутатаў хоча таксама ўдвая павысіць аднаразовыя выплаты з мясцовага бюджэту на нованароджанага. Зараз гарадскі бюджэт дае на кожнае дзіця па 100 тысяч рублёў, а будзе даваць 200.

Дарэчы, у мінулым годзе амаль палова з мацярок, што нарадзілі дзетак, не скарысталася правам на гэтую прэмію. Хаця для атрымання грошай дастаткова прыйсці ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання з пашпартам і пасведчаннем аб нараджэнні дзіцяці.