У нядзелю ад 2 градусаў цяпла да 4 градусаў марозу

Будзе хмарна з праясненнямі, уначы на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу. У паўднёвых раёнах магчымы снег і слабая галалёдзіца. Удзень пройдзе кароткачасовы снег, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, месцамі парывы да 12 метраў за секунду.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметцэнтр.