У Нямеччыне працягнецца хваля страйкаў
Яе ініцыявалі нямецкія прафсаюзы. Дзяржслужбоўцы патрабуюць павышэння заробку на 6,5%, але не менш, чым на 200 еўра.
Тым часам, працадаўцы згодныя толькі на 3,3%. Першы этап страйкаў прайшоў у пачатку сакавіка (на здымку). Тады перамовы не далі выніку, наступныя прызначаныя на канец сакавіка.
Учора страйкі аднавіліся ў Ніжняй Саксоніі і Брэмене, дзе не выйшлі на працу супрацоўнікі дзіцячых садкоў, кіроўцы аўтобусаў і прыбіральшчыкі смецця. 20 сакавіка яны пройдуць у Баварыі, Бадэн-Вюртэмбергу і Гесэне. Страйкі працягнуцца і ў наступныя дні, паведамляе УНІАН.
Фота — Reuters