У Нямеччыне забаранілі прадаваць Windows 7

У прыватнасці, з нямецкага рынка будуць выдаленыя гульнявая прыстаўка Xbox 360 і аперацыйная сістэма Windows 7, перадае РБК. Прычынай забароны стала тое, што амерыканская карпарацыя парушыла патэнтавыя правы кампаніі Motorola Mobilty. Гаворка ідзе пра бесправоднае падлучэнне Xbox 360 да інтэрнэту і сцісканне відэа для паскарэння перадачы звестак. Гэтае парушэнне было зафіксавана на мінулым тыдні Камісіяй па міжнародным гандлі ЗША.

Microsoft чакае, што рашэнне нямецкага суда наўрад ці стане прычынай значных стратаў для еўрапейскага рынка. Цяпер карпарацыя пераносіць свой размеркавальны цэнтр з Нямеччыны ў Нідэрланды.