У Оршы пачаўся суд над Аляксандрам Лашманкіным
На судовае паседжанне не дапушчаны ні адвакат, ні прадстаўнікі грамадскасці, у тым ліку — назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта.
У Оршы пачаўся суд над галоўным рэдактарам самарскага праваабарончага інфармагенцтва Свабода Аляксандрам Лашманкіным.
Як паведамілі БелаПАН у Міжнароднай наглядальнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, на дадзены момант Лашманкін знаходзіцца ў кабінеце суддзі Алесі Котавай, на судовае паседжанне не дапушчаны ні адвакат, ні прадстаўнікі грамадскасці, у тым ліку — назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта. Журналіст, па яго ўласных словах, вінаваціцца ў дробным хуліганстве.