У Оршы злавілі ізраільскага бяздомнага
41-гадовага грамадзяніна Ізраіля затрымалі на чыгуначным вакзале 7 кастрычніка.
Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", мужчына без пэўнага месца жыхарства апынуўся ўраджэнцам Віцебска. Раней яго ўжо судзілі за парушэнне правілаў знаходжання ў Беларусі. У студзені 2010 года ізраільцяніна дэпартавалі з тэрыторыі Беларусі на дзесяць гадоў. Але 7 кастрычніка таго ж года незаконна прыехаў на тэрыторыю нашай краіны.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу. Парушальніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яму пагражае да трох гадоў зняволення.