У памяць кардынала Свёнтка выканаюць “Рэквіем” Моцарта

На вечарыне прагучыць “Рэквіем” Вольфганга Амадэя Моцарта. Выканаўцы — Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр пад кіраваннем Андрэя Галанава,  Дзяржаўная харавая капэла і салісты Беларускай оперы. З праграмай духоўнай музыкі выступіць таксама вакальная група “Чысты голас”.

Арганізатары канцэрта — Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя св. Мяфодзія і Кірыла і Інстытут рэлігійнага дыялога і міжканфесійных камунікацый пры Сінодзе БПЦ. Пачатак вечарыны а 19.00