У Пінскіх крамах прапагандуюць сэксізм?

Пінчукі звяртаюць увагу на дзіўны прадукт і смяюцца з двухсэнсоўнасці назваў.

Дарэчы, не так даўно па тэлебачанні круціліся рэкламныя ролікі хрэну АBC, дзе таксама абыгралі сэксуальны падтэкст, які ўкладваецца ў слова “хрэн”. Праз пэўны час ролік знялі з эфіру, бо Міністэрства гандлю прызнала такую рэкламу сэксісцкай. Ці спасцігне такі ж лёс соус “Хренодер”, невядома.