У Пінску хуліган страляў па вокнах дамоў

Па звестках міліцыі Брэсцкай вобласці, стрэламі з агнястрэльнай зброі былі выбітыя дзве шыбы ў пакоі жыхара горада. Пацярпелы адразу ж звярнуўся ў пінскі гараддзел міліцыі.

Аператыўнікі разам з супрацоўнікамі АМАПу выявілі, што страляў 27-гадовы пінчук, раней судзімы за крадзеж і рабаўніцтва. Дома ў яго знайшлі самаробнае прыстасаванне для стральбы з дробнакаліберных патронаў і каля 140 патронаў рознага калібру. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.

Фота — kiyany.obozrevatel.com