У Пінску міліцыянты пільнавалі дэманстрантаў на плошчы

Аднак нікога не дачакаліся. Таму спецтранспарт даволі дзіўна глядзеўся на фоне  галоўнай гарадской навагодняй ёлкі. Міліцыянты назіралі за тэрыторыяй і не перашкаджалі мінакам атрымліваць асалоду ад святочнай ілюмінацыі.