У Пінску пабудавалі плывучы гатэль (фота)
Пінскія суднабудаўнікі спусцілі на воду першы ў Беларусі плывучы гатэль "Палессе", які з дапамогай адмысловага буксіра будзе курсаваць па Прыпяці.
Усяго, у рачным гатэлі, дзесяць дзвухмясцовых кают з выгодамі. Акрамя таго, ёсць утульная каюта з тэлевізарам і барам. Цэлы тыдзень турысты змогуць вандраваць па палесскіх рэках, менавіта такая аўтаномнасць ходу новага судна.