У Пінску высветлілі асобу зламысніка, які “мінаваў” будынак хуткай дапамогі

Як паведамляе сайт tomin.by, здарэнне адбылося ўвечары 19 траўня. Супрацоўнікі міліцыі эвакуявалі персанал станцыі (агулам былі эвакуяваныя 54 чалавекі). Для абслугоўвання лініі “103” у будынку засталося 5 чалавек.

Кіналагічная група Пінскага памежнага атраду не знайшла выбухоўкі. Высветлілася, што “гора-жартаўнік” раней ужо адзначыўся падобным учынкам, за які быў асуджаны. Цяпер яго шукаюць.

Фота — bymedia.net