У Пінску злавілі настаўніка-валютчыка
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі выпадак адбыўся на пінскім кірмашы “Сонечны”.
Там праваахоўнікі за парушэнне правілаў валютных аперацый затрымалі настаўніка сярэдняй школы. У затрыманага сканфіскавалі 2635 долараў ЗША, больш за 5 мільёнаў беларускіх рублёў і 20 тысяч рублёў расійскага Цэнтрабанку. На затрыманага настаўніка складзены адміністратыўны пратакол.