У Полацку адзін кашалёк скралі адразу трое
Злачынства адбылося на аўтобусным прыпынку на вуліцы Камуністычнай.
Як піша газета "Хімік", пакуль маладая жанчына чакала аўтобуса, з яе незачыненай сумачкі знік кашалёк. У ім было 70 тысяч рублёў і флэш-карта. Па словах міліцыянтаў, злачынства ўчынілі жыхары адразу трох населеных пунктаў. Гэта раней асуджаны беспрацоўны палачанін, асуджаная за крадзеж жыхарка Баранавіцкага раёна і 21-гадовая несуджаная жыхарка Лепельскага раёна.