У Полацку пасажыр напаў на таксіста

Як паведамляе novopolock.ru, здарэнне адбылося 12 ліпеня. Таксіст вёз кліента за горад. Каля вёскі Тросна Полацкага раёна пасажыр накінуўся на кіроўцу з нажом і адабраў 460 тысяч рублёў.

Пацярпелы шпіталізаваны. У яго шматлікія колата-рэзаныя раны брушной поласці, грудной клеткі, галавы і правага сцягна. Праваахоўнікі шукаюць злачынцу. Таксісту 34 гады, ён індывідуальны прадпрымальнік і перавозіць пасажыраў на асабістым аўтамабілі “Сітраен”.

Фота: za-avto.by