У Пружанах ад менінгіту памерла 2-гадовае дзіця

Трагічны выпадак адбыўся ў пачатку лютага. Як адзначае газета “Раённыя будні”, даследаванні перыядычнасці захворвання паказваюць, што сёлета варта чакаць росту праяўленняў гэтай смяротнай хваробы.

Ад 19 снежня 2012-га да 8 студзеня 2013 года ў Беларусі ад менінгакокавай інфекцыі памерлі пяцёра дзетак і адзін дарослы.