У Пружанах скралі падземны тэлефонны кабель

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, у невядомы зламыснік таемна скраў 600 метраў кабелю з падземнай тэлефоннай лініі.

Сувязісты ацанілі панесеную шкоду ў 13 мільёнаў рублёў і звярнуліся да праваахоўнікаў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.