У Пружанах адзначаць угодкі Рыгора Шырмы
З дня яго нараджэння спаўняецца 120 гадоў.
У мясцовым Доме культуры адбудзецца святочны вечар, у якім прымуць удзел навукоўцы і родныя патрыярха беларускай музыкі.
Нагадаем, што Рыгор Шырма - харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнаўца. За ўсё жыццё ён сабраў больш за 2 тысячы беларускіх песень.