У пятніцу на поўдні краіны дажджы і навальніцы
Сіноптыкі прагназуюць ападкі ўначы ў асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны — 3-10 градусаў цяпла, на поўдні — да плюс 14.
Удзень дажджы і навальніцы могуць прайсці на Брэстчыне, дзе тэмпература паветра можа дасягнуць 28 градусаў. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца 18-25 градусаў, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net