У Расіі загарэўся атамны ледакол, два чалавекі загінулі

Агонь ахапіў каюты, у выніку чаго загінула два сябра экіпажа і адзін пацярпеў, інфармуе РИА Новости. Пажар цалкам патушылі. Па словах прадстаўнікоў Расатама, атамны рэактар судна працуе ў штатным рэжыме і не быў заглушаны. Пагрозы забруджвання навакольнага асяроддзя няма.