У Расіі загінуў беларус: імаверна, яго загрызлі сабакі
Прычыны смерці 53-гадовага мужчыны высвятляюцца.
Паводле адных звестак, лекары хуткай дапамогі горада Сургута знайшлі яго ўжо мёртвым, па іншых — ён памёр па дарозе ў лякарню. Але ў гарадской адміністрацыі заяўляюць: казаць пра тое, што мужчыну загрызлі сабакі, пакуль рана. Трэба дачакацца вынікаў экспертызы.
Між тым, у Сургуце створана аператыўная група, якая павінна высветліць, наколькі эфектыўна ў горадзе ідзе адлоў бяздомных жывёл, інфармуе ugra-news.ru