У рэактара “Фукусімы-1” прапаленая абалонка
Расплаўленне ядзернага паліва на 1-ы энэргаблоку японскай АЭС і ўцечка вады з яго ўнутранай часткі ўскладняюць аперацыю ахалоджвання рэактара.
Гэта прызнала сёння кампанія-аператар АЭС ТЭРСО. Спецыялісты мяркуюць, што расплаўленае ядро прапаліла абалонку ўнутранай часткі рэактара. Хутчэй за ўсё, пашкоджаная і яго знешняя абалонка. Напярэдадні ў сутарэннях пад рэактарам знайшлі каля 3 тысяч тон вады, якая, мяркуецца, трапіла туды з рэактара. Такім чынам, правядзенне аперацыі “вадзяны саркафаг” можа прывесці да яе забруджвання радыеактыўнымі рэчывамі і ўцечкі.
Спецыялісты маюць больш падрабязна вывучыць ступень пашкоджання рэактара, перадаюць інфармагенцтвы.