Салігорскія ўлады не дазволілі правядзенне адразу двух мітынгаў

Сваю адмову ўлады тлумачаць "адсутнасцю яснасці ў вызначэнні формы правядзення масавых мерапрыемстваў". 


Прадстаўнікі мясцовага дэмакратычнага актыву заяўляюць, што мітынг адбудзецца ў любым выпадку. Аднак назваць дату верагоднага вывыду салігорцаў "на плошчу" мясцовыя апазіцыянеры пакуль не могуць. 


Далейшая эканамічнай дэградацыя краіны, на думку заяўніка планаванага мітынгу Уладзіміра Шылы, можа ўжо ў бліжэйшы час сабраць на цэнтральных плошчах Беларусі масы абураных жыхароў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".