У Шатландыі расшыфравалі ДНК бульбы

Група навукоўцаў з розных краін, якія працуюць у Шатландыі, упершыню ў свеце цалкам расшыфравала ДНК бульбы, паведамляе ВВС. Навукоўцы з інстытута Джэймса Хатана у горадзе Дандзі перакананыя, што зараз бульбу можна будзе вырошчваць значна хутчэй, а таксама з'явяцца новыя, больш ураджайныя гатункі.