У Шчучыне пры пахаванні пераблыталі нябожчыц

У другім выпадку сваякі заўважылі падмену падчас жалобнай цырымоніі, піша газета "Вечерний Гродно". Вінаватым называюць супрацоўніка моргу Юрыя, які размаўляў са сваякамі пацярпелых нападпітку. У абласным патолагаанатамічным бюро кажуць, што гэты работнік працаваў на падмене.

Справай займаецца абласная пракуратура і патолагаанатамічнае бюро. Працягваюцца праверкі.

Сваякі, дарэчы, дамагліся дазволу на эксгумацыю і перапахаванне нябожчыцаў.

Фота — specritual.ru