У Шчучыне жанчына падпаліла міліцэйскі аўтамабіль
Машына знаходзілася на стаянцы мясцовага РАУС.
Як паведамляе газета "Гродзенская праўда", падазраванай у падпале з'яўляецца 46-гадовая жанчына. Пасля таго, як яе сужыцеля прывезлі ў пастарунак за здзяйсненне дробнага хуліганства, жанчына рашылася на "неабдуманы крок". Яна пералезла праз плот і на стаянцы падпаліла аўтамабіль. Якраз у гэты момант полымя заўважыў міліцыянт, які патушыў узгаранне і затрымаў зламысніцу.
Цяпер праводзіцца расследаванне. Міліцыянты не могуць зразумець матываў учынка жанчыны, бо мужчыну забралі ў РАУС пасля скандалу з ёй.
Фота — onliner.by